3 верасня 2020 года ў 8 класе да Дня беларускага пісьменства адбылося падарожжа “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Вучні даведаліся, у якіх краінах акрамя Беларусі распаўсюджана беларуская мова, колькі алфавітаў яна мае, што такое трасянка і хто на ёй размаўляе, якія помнікі існуюць у гонар беларускай мовы. Васьмікласнікі  паўдзельнічалі ў конкурсах “Назаві маё імя”, “Пытанне – адказ”, “Літара заблукала” і іншыя.Завочнае падарожжа па сталіцах гэтага свята было сапраўды захапляльным і цікавым.